Сумёт пад нагамі маёра. У Магілёве танк апынуўся важней за людзей ФОТА
4 лютага на Магілёў абрынуўся рэдкі па сіле снегапад. Людзі і машыны гразнулі ў снезе. І ў той жа момант валанцёр «Магілёўскай Вясны» стаў сведкам таго, як трактар расчышчае… мала каму патрэбную пляцоўку вакол помніка танку Т-34.