Як удалося высветліць MSPRING.MEDIA, Магілёўскі абласны суд 23 жніўня вынес прысуд 47-гадовай кандыдату геаграфічных навук, былой загадчыцы кафедры БРУ Ганне Скрыган.

Суд прызнаў жанчыну вінаватай у “распальванні варожасці” (арт. 130 КК РБ) і прызначыў пакаранне ў два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Падрабязнасці працэсу і крымінальнай справы невядомыя, суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Ганна Скрыган – кандыдат геаграфічных навук, былая кіраўніца Магілёўскага аддзялення міжнароднага аб’яднання “Экапраект”. Удзельнічала ў навуковых канферэнцыях, звязаных з экалогіяй і урбаністыкай. У БРУ ў розны час была дацэнтам кафедры “Бяспека жыццядзейнасці”, а таксама загадчык кафедры “Аўтамабільныя дарогі”.