АФІША

27 верасня – кінапрагляд з дыскусіяй «Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры»

Давайце разам даведаемся, за што гэтая стужка атрымала два «Оскара», чатыры «Залатых глобусы» і паразважаем пра тое, што рабіць, калі грамадства, улада і міліцыя вас не чуюць. Пятніца, «Кола», 19:00.

Грамадскі актывізм ў Магілёве: фэйк або рэальная карысць? – Ток-шоу MSPRING.ONLINE 31 ліпеня

Увечары ў сераду ў тайм-кафэ «Неба» разам з экспертамі Юрыем Стукалавым і Дзянісам Васільковым разбярэмся ўсё ж такі, ці нармалёва супрацоўнічаць з уладамі, якіх ініцыятыў гораду не хапае і ці жывы наогул актывізм ў нашым горадзе.