Грамадскі актывізм ў Магілёве: фэйк або рэальная карысць? – Ток-шоу MSPRING.ONLINE 31 ліпеня

Увечары ў сераду ў тайм-кафэ «Неба» разам з экспертамі Юрыем Стукалавым і Дзянісам Васільковым разбярэмся ўсё ж такі, ці нармалёва супрацоўнічаць з уладамі, якіх ініцыятыў гораду не хапае і ці жывы наогул актывізм ў нашым горадзе.

Гаворым «грамадскі актывізм» – адразу ўспамінаем Цэнтр гарадскіх ініцыятыў, «Новыя рэгіёны», «Тутэйшы ровар» і іншыя каманды аднадумцаў.

Але ці ўплываюць дзеянні актывістаў на жыццё ў горадзе на самай справе?

Ці гэта спроба ўтылізацыі сваёй актыўнасці?

Або хітрыя планы па ўваходжанню ў палітыку ці ўладу?

Ці лічыцца актывізмам дазволеныя гарвыканкамам графіці на сценах або кінапрагляды?

І ці трэба хваліць грамадскія ініцыятывы проста за тое, што яны робяць хоць што-небудзь?

Пытанняў шмат, а часу мала, але, паверце – мы разам з вамі разбярэмся ва ўсім.

Дапамагаць у гэтым нам будуць нашы эксперты, якім вы ў любы момант зможаце задаць любое свае пытанне:


Кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў, экс-кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і ўладальнік прэміі «Чалавек года» па версіі «Грамадскага магістрата» Юрый Стукалаў.


Журналіст і блогер Дзяніс Васількоў.


Будзе горача!

31 ліпеня. Серада

Магілёў. Тайм-кафэ «Неба» (вул. Ленінская, 7).

Пачатак – у 19:00.

Уваход – бясплатны!

Анлайн-трансляцыя – будзе.