26 чэрвеня ў Магілёве – трэнінг-гульня «Grazhdanin, projdemte» пра тое, як абараніць сябе ад міліцэйскага самавольства

Праваабарончая валанцёрская каманда MAYDAY падзеліцца вопытам, як паводзіць сябе пры затрыманні з найменшай шкодай для вас. Колькасць месцаў абмежавана.

Запрашаем вас у пятніцу, 26 чэрвеня, на інтэрактыўны трэнінг-гульню па правільных і законных паводзінах з супрацоўнікамі міліцыі.

У апошні час у СМІ толькі і пішуць пра адвольныя затрыманні. Кагосьці вязуць у РАУС пасля пікетаў, кагосьці хапаюць па памылцы, калі яны ідуць па каву, кагосьці супрацоўнікі АМАП бяруць пад рукі з чаргі ля крамы.

Як паказвае наша практыка, у 90% выпадкаў людзі пры гэтым паводзяць сябе не зусім правільна, чым падстаўляюць сябе і сваіх блізкіх, атрымліваючы ў далейшым арышт ці вялікі штраф.

Трэнінг-гульня «Grazhdanin, projdemte» – гэта афлайн мерапрыемства, падчас якога ўдзельнікі змогуць даведацца:

– Што рабіць у момант затрымання

– Як паводзіць сябе ў будынку міліцыі

– Якіх падставак чакаць ад супрацоўнікаў МУС

– Што рабіць, калі вязуць у ізалятар часовага ўтрымання

– Як паводзіць сябе на судзе

І іншыя пытанні, звязаныя з гэтай тэмай.

Трэнінг-гульню “Grazhdanin, projdemte” правядуць валанцёры праваабарончай каманды MAYDAY, якія асабіста і неаднаразова сутыкаліся з міліцэйскім бязмежжам.

У ЧЫМ АСАБЛІВАСЦІ МЕРАПРЫЕМСТВА?

Гэта не будзе проста лекцыя або семінар. Гэта будзе нешта накшталт форум-тэатра – удзельнікам давядзецца самім вызначаць сваю лінію паводзін у розных сітуацыях, звязаных з міліцэйскай самаўпраўнасцю, якую ў наступным мы будзем разбіраць.

МЕДЫЦЫНСКАЯ БЯСПЕКА

Каб забяспечыць адэкватную сацыяльную дыстанцыю, арганізатары абмяжуюць колькасць удзельнікаў да 8 чалавек. Усе ўдзельнікі будуць бясплатна забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны (маскі, пальчаткі, антысептык).

УМОВЫ ДЛЯ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ

Удзел у мерапрыемстве бясплатны, але патрабуе рэгістрацыі. Каманда MAYDAY адбярэ 8 першых заявак, якія паступілі. Гэтым удзельнікам будзе накіраваны на пошту адрас месца правядзення трэнінгу-гульні (яна пройдзе ў адным з памяшканняў у цэнтры Магілёва), а таксама інструкцыі, як туды дабрацца.

Пры вялікай колькасці заявак каманда MAYDAY можа правесці трэнінг-гульню паўторна, каб як мага больш людзей маглі абараніць сябе законнымі метадамі ад незаконных дзеянняў супрацоўнікаў МУС.

ЯШЧЭ РАЗ, ШТО, ДЗЕ І КАЛІ

Трэнінг-гульня па абароне ад незаконных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі «Grazhdanin, projdemte»

Магілёў. 26 чэрвеня, пятніца. Пачатак – а 18.30.

Месца правядзення будзе выслана пасля рэгістрацыі. Бяспеку і канфідэнцыяльнасць кантактных дадзеных арганізатары гарантуюць.

РЭГІСТРАЦЫЯ