13 сакавіка – інтэрактыўная гульня «Выжыць у Беларусі: Дзень Канстытуцыі» у Магілёве

Паспрабуй дайсці да канца, калі зможаш. Асабліва ў нашым спецвыпуску да Дня Канстытуцыі.

Валанцёрская каманда MAYDAY кліча ўсіх магілёўцаў на звышзаймальную гульню па матывах жыцця ў сінявокай радзіме – «Выжыць у Беларусі».

Хтосьці паспеў ужо паўдзельнічаць – у снежні мы зладзілі прэм’еру на Тыдні правоў чалавека, а ў лютым звазілі гульню ў Мінск. Але нават калі вы ў нас ужо былі, вас усё роўна чакае новае.

У гэты раз мы падрыхтавалі спецыяльнае выданне гульні «Выжыць у Беларусі» – як раз да Дня Канстытуцыі 15 сакавіка.

ЯК ГУЛЯЦЬ

Сацыяльна-праваабарончая гульня з поўным уцягваннем «Жыццё ў Беларусі» – гэта распрацоўка каманды MAYDAY.

Напэўна, усе калі-небудзь у жыцці гулялі ў настольныя гульні, дзе трэба кідаць ігральную костку, а потым ісці на столькі крокаў, колькі выпала на кубіку.

Наша гульня чымсьці падобная. Толькі замест фішак будуць хадзіць самі ўдзельнікі, кубік будзе пабольш, а галоўнае – да канца дабяруцца не ўсе (пашанцуе, калі хоць хто-небудзь дабярэцца).

Гульцоў на іх вялікім ігральным полі будуць чакаць розныя пасткі і складанасці, з якімі сутыкаюцца ў штодзённым жыцці большасць беларусаў. Паколькі выпуск спецыяльны, шмат што будзе звязана з беларускай Канстытуцыяй.

Галоўная мэта – выжыць. Ну, ці хаця б пражыць даўжэй астатніх, таму што наша гульнявая дзяржава рыхтуе мноства сюрпрызаў.

Гульня «Выжыць у Беларусі» – выдатны спосаб глабальна паглядзець у гульнявой форме на праблемы, якія атачаюць нас зараз. Натуральна, потым мы абмяркуем усе, што перажылі.

УМОВЫ

ГУЛЬНЯ «ВЫЖЫЦЬ У БЕЛАРУСІ: ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ»

ЦЭНТР «КОЛА» (ЗАВ. ЧКАЛАВА, 16)

13 САКАВІКА. Пятніца. ПАЧАТАК – 18:30

УВАХОД – БЯСПЛАТНЫ ПА РЭГІСТРАЦЫІ

КОЛЬКАСЦЬ МЕСЦАЎ АБМЕЖАВАНАЯ

АНКЕТА ДЛЯ РЭГІСТРАЦЫІ