9-13 жніўня ў Магілёве былі затрыманыя сотні грамадзянаў.
Тут мы публікуем дадзеныя пра затрыманых і іншую адпаведную інфармацыю. Інфармацыя пастаянна абнаўляецца.
Алеся Буракова (малодшага) будуць судзіць а 16-00. Суд на Аляксандрам Хамратавым пачнецца а 14-00.
Аляксандра Буракова судзяць а 10-30, Уладзіміра Лапцэвіча – а 14-30
Так выглядае адзіная дазволеная для агітацыі пляцоўка ў Кастрычніцкім раёне Магілёва. Зараз на ёй размешчана рознага кшталту будаўнічая і дарожная тэхніка.