Беларускі калідор катаванняў ВІДЭА

Магілёвец Дзяніс Крайцаў – пра сваё затрыманне, спецыяльнае збіццё ў аўтобусе і “калідор катаванняў”, арганізаваны у будынку Ленінскага РАУС.

Перад вамі – гісторыя магілёўца Дзяніса Крайцава. Па ягоных словах, 11 жніўня яго затрымалі каля ГЦ “Атрыум”, пасля чаго адвялі ў аўтобус і моцна збілі. Затым яго перакінулі ў аўтазак і адвезлі ў Ленінскі РАУС.

Там, у лепшых нацысцкіх традыцыях, затрыманым магілёўцам зладзілі калідор катаванняў – іх пад ударамі дубінак заганялі на трэці паверх будынка міліцыі, дзе ўсіх клалі тварам у падлогу.

Дзяніса збілі настолькі, што яго нават адмовіліся прымаць у ІЧУ і выклікалі “хуткую”. Поўная гісторыя Дзяніса Крайцава – у відэа часопіса MSPRING.ONLINE і валанцёрскай каманды MAYDAY.