Аперацыя “выбары”

9 жніўня праходзяць выбары прэзідэнта. Чытайце наш выбарчы блог

 

——————————————————————————-

На завяршэнне – назіранне за падлікам галасоў на 3-ім участку Магілёва:

 

 

——————————————————————————-

 

19:00. Месца для незалежнага назіральніка на 8-м участку ў Крычаве. Ну амаль усё ж бачна!

 

 

 

——————————————————————————-

 

18:40. Журналістаў-фрылансераў Аліну Скрэбунову і Аляксандра Сідарэўскага ў кватэры заблакавалі пяцёра супрацоўнікаў сілавых органаў.

Аляксандр Сідарэўскі і Аліна Скрэбунова

 

——————————————————————————-

 

18:00. Назіральнік, які заносіў скаргу ў Кастрычніцкую раённую выбарчую камісію Магілёва, паведамляе, што будынак Адміністрацыі раёна (менавіта там месціцца ВК) напоўнены супрацоўнікамі міліцыі – АМАП, “касманаўты”, і т.д. Выбары!

 

——————————————————————————-

 

17:30. А вось так выглядаюць “кабінкі для галасавання” на ўчастку №12 у Магілёве:

 

 

——————————————————————————-

 

16:30. Так даводзіцца назіраць на 91-м участку ў Кастрычніцкім раёне Магілёва: на сам участак незалежных назіральнікаў не пускаюць – усе месцы “квоты” ужо занятыя праўладнымі назіральнікамі.

 

 

——————————————————————————-

 

15:00. Участак №38 у Ленінскім раёне Магілёва: старшыня камісіі адмовіўся прымаць скаргу ад назіральніцы. Кажа, почырк у вас неразборлівы! Ну а потым наогул сказаў што гэта паклёп на ўсіх назіральнікаў і камісію. Пагражае пазбаўленнем акрэдытацыі і тым, што выведзе з міліцыяй. Пагражае таксама і судом за паклёп.

 

——————————————————————————-

 

13:00. 95-ы участак у Кастрычніцкім раёне Магілёва: на датэрміновым быццам бы прагаласавала 1132 выбаршчыкі (каля паловы ўсіх на ўчастку). Зато цяпер, у асноўны дзень, назіральнікі налічваюць больш людзей, чым камісія.

 

——————————————————————————-

 

11:00.  Участак №6 у Ленінскім раёне Магілёва: выбаршчык ўзяў ды вынес бюлетэнь з сабой. Сябры камісіі з крыкамі кінуліся да яго, хапалі за рукі, паклікалі міліцыянта. Выбаршчык сыйшоў, абыйшлося!

 

——————————————————————————-

 

10:40. Участак №2 у Мсціславе: назіральніцу вывела з участку міліцыя. Ну хаця б не затрымалі, дзякуй і на тым.

 

——————————————————————————-

 

08:00. Участак 110 Магілёва: раніцай яшчэ да адкрыцця ўчастка падышла незразумелая жанчына і стала фатаграфаваць працэс апячатвання. Назіральнік пацікавіўся, хто яна – апынулася, што гэта дырэктар ЖРЭУ Кастрычніцкага р-на, і яна прыйшла праверыць, як працуе камісія … З работнікаў гэтага ЖРЭУ і сфарміравана УВК 110 і іх “назіральнікі”.