БНФ

Як жыве магілёвец, абвінавачаны ў падрыхтоўцы замаху на Лукашэнку

Роўна чатыры месяцы таму Віталь Макаранка тэрмінова пакінуў тэрыторыю Беларусі. Гэта адбылося пасля таго, як ён даведаўся, што разам з Юрыем Зянковічам, Аляксандрам Фядутай і Рыгорам Кастусёвым з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб “змове”. КДБ лічыць, што яны рыхтавалі фізычную ліквідацыю Аляксандра Лукашэнкі.