ВЫБАРЫ-2020

Суды на актывістамі: 7 жніўня (абноўлена)

Уладзімір Лапцэвіч быў збіты ў міліцыі. Аляксандр Таланкоў арыштаваны на 7 сутак, Аляксандр Буракоў-старэйшы – на 10 сутак. Андрэй Застрэлаў – арышт на 10 сутак. Алесь Буракоў – 10 сутак арышту. Уладзімір Лапцэвіч – 12 сутак арышту. Аляксандр Хамратаў – 10 сутак арышту.

Мітынгаў не будзе: фотафакт

Так выглядае адзіная дазволеная для агітацыі пляцоўка ў Кастрычніцкім раёне Магілёва. Зараз на ёй размешчана рознага кшталту будаўнічая і дарожная тэхніка.

«Не магу ведаць, чаму мы яго затрымалі». У Магілёве далі 15 сутак ўдзельніку «Ланцугу салідарнасці» з-за паведамлення ў Telegram

Адзін з самых актыўных прыхільнікаў «Краіны для жыцця» Аляксандр Спірыдонаў атрымаў адміністрацыйны арышт, нягледзячы на ​​дапамогу адваката.