4 лютага на Магілёў абрынуўся рэдкі па сіле снегапад. Людзі і машыны гразнулі ў снезе. І ў той жа момант валанцёр «Магілёўскай Вясны» стаў сведкам таго, як трактар расчышчае… мала каму патрэбную пляцоўку вакол помніка танку Т-34.
Блогер і баец MMA Мікіта Варажбітаў, чый Youtube-канал на 350 тысяч чалавек, як мяркуецца, быў выдалены магілёўскімі сілавікамі, атрымаў чарговыя суткі арышту – за кратамі ён правядзе ўжо 42 сутак.
У сакавіку мінулага года, ладна паматаўшыся па свеце, у Беларусь прыйшоў COVID-19. Амаль усе кантакты зачынілі на карантын. Навучанне спрабавалі зрабіць дыстанцыйным. Усё гэта было амаль год таму. Што цяпер?
Актывіста і праваабаронцу Аляксандра Хамратава брутальна затрымалі 16 лістапада, а 22 лістапада ён выйшаў з ізалятара ў якасці фігуранта двух крымінальных спраў.
Адзін з самых яркіх актывістаў Магілёва гэтага лета Валадар Цурпанаў абвясціў сухую галадоўку ў ІЧУ і трымае яе ўжо тыдзень. Гэта нясе непасрэдную пагрозу яго жыццю. Чаму Цурпанаў рашыўся на такі крок і чым усё скончыцца?