Гаворка ідзе пра тых, хто будзе не супраць перапісвацца з людзьмі ў месцах пазбаўлення волі. Важна: праект не шукае ні жаніхоў, ні нявест і не аказвае матэрыяльную дапамогу.
Скарга праваабаронцаў «Магілёўскай вясны» ў Мінскім гарадскім судзе засталася без задавальнення. Фактычна судовая сістэма адмовілася разбірацца з парушэннем санітарных нормаў у следчых ізалятарах.
Тыдзень таму прадстаўнік магілёўскага аддзялення ПЦ “Вясна” паўдзельнічаў у семінары, прысвечаным развіццю адукацыі ў месцах пазбаўлення волі. А цяпер стала вядома, што праграма дыстанцыйнага навучання ў калоніях зачынена.
Карэспандэнт часопіса пра правы чалавека MSPRING.ONLINE сустрэўся з былымі зняволенымі гомельскай калоніі для жанчын, каб высветліць лёс інтэрната, адкрытага для мам з дзецьмі.