Беларуска-шведскі мастак Людміла Хрыстэсева заклікала падумаць над пытаннем, ці нараджаюцца жанчынай, ці ўсё ж такі ёю становяцца.

13 ліпеня. Магілёў. Болдзіна, 7. Алесь Святліцкі


Назва выставы – “Sustainidentity”. Гэтае слова складаецца з двух ангельскіх каранёў – sustain – “пацвярджаць”, “падтрымліваць” і identity – ідэнтычнасць. Можна таксама разглядаць гэтую гульню слоў як “устойлівая ідэнтычнасць”.

Калі я пачала жыць у Швецыі, я зразумела, наколькі моцна адрозніваюся ад шведскіх жанчын. Але паколькі мая мэта была ўкараніцца ў грамадства, я паспрабавала ў першую чаргу змяніць сябе. Усё пачалося са знешнасці, адзення. У Беларусі мяне нічога не турбавала. Я была маладая сімпатычная дзяўчына з даўгімі нагамі, і мне здавалася, што ўсё ў парадку. Аднак патрапіўшы ў краіну фемінізму, я пачала задумвацца над многімі пытаннямі. Было дзіўна, што тое, што ў Беларусі з’яўляецца нормай, у Швецыі лічыцца навязаным стэрэатыпам .После вонкавай змены я пачала капаць глыбей і спрабаваць зразумець, што такое жанчына? Ёй становяцца або нараджаюцца, і якія фактары ўплываюць на тое, як жанчына выглядае ў адным грамадстве ці іншым? Я, як і мой муж, з’яўляемся феміністамі. Гэта нармальна. Я хачу быць роўнай разам з мужчынамі і не хачу быць дыскрымінаванай толькі таму, што я нарадзілася жанчынай. А такая дыскрымінацыя да гэтага часу існуе нават у шведскім грамадстве”, – лічыць Хрыстесева.

Мастачка адзначае, што выбрала мастацкім прыёмам ідэастэзію, калі канцэпцыя ўспрымаецца на пачуццёвым узроўні – напрыклад, цёмныя плямы востравугольнай формы шмат кім ўспрымаюцца як мужчынскі пачатак, а светлыя і круглявыя – як жаночы.

IMG_0787

IMG_0791

IMG_0792

IMG_0793

IMG_0794

IMG_0795

IMG_0796

IMG_0797

IMG_0799

IMG_0801

IMG_0805

Выставу Sustainceidentity ўжо паспелі ўбачыць мінскія аматары арта, пасля Магілёва яна паедзе ў Віцебск. Прапрацуе яна ў нас да 7 жніўня ў выставачнай зале на Болдзіна, 7.

Людміла Хрыстэсева – мастак, якая нарадзілася ў Магілёве і правяла тут сваё дзяцінства і юнацтва, пакуль не паступіла ў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт на спецыяльнасць «Дызайн касцюма і тканін». У 2001 годзе яна пераехала ў Швецыю, дзе пачала супрацоўнічаць з мясцовымі мадэльерамі. Пасля навучання ў Стакгольмскім каледжы мастацтваў і дызайну, мастак прыняла ўдзел у шэрагу мастацкіх праектаў, дзе яна паспрабавала сябе ў розных жанрах: жывапісу, ілюстрацыі, фатаграфіі, відэа-арце, паблік-арце, арт-інсталяцыях.