Раніцай 27 лістапада невядомыя запосцілі твіт аб вышуку Уладзіміра Пуціна і Сяргея Лаўрова за генацыд у Чачні, Грузіі, Украіне і Сірыі.

Узломшчыкі размясцілі фатаграфіі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна і кіраўніка расійскага МЗС Сяргея Лаўрова, далучыўшы да тэкста тэгі #ЖывеБеларусь #ПутинРозыск #ЛавровРозыск #Кремль.

Праз гадзіну супрацоўнікі міліцыі вярнулі сабе доступ да акаўнта і выдалілі запісы. Прабачэнні за інцыдэнт прынесла Міністэрства ўнутраных спраў.

У дадзены момант упраўленне “К” па раскрыццю злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій праводзіць праверку.