Спойлер: згодна заканадаўства, беларускія зняволеныя пазбаўленыя права ўдзельнічаць у выбарах. А вось запрашэнні прыйсці прагаласаваць да іх прыходзяць.
Споўніўся роўна год, як праваабаронцы «Магілёўскай вясны» пачалі кампанію па прывядзенню ўмоў утрымання ў СІЗА ў адпаведнасць з Мінімальнымі стандартнымі правіламі ААН.
Гаворка ідзе пра тых, хто будзе не супраць перапісвацца з людзьмі ў месцах пазбаўлення волі. Важна: праект не шукае ні жаніхоў, ні нявест і не аказвае матэрыяльную дапамогу.
Скарга праваабаронцаў «Магілёўскай вясны» ў Мінскім гарадскім судзе засталася без задавальнення. Фактычна судовая сістэма адмовілася разбірацца з парушэннем санітарных нормаў у следчых ізалятарах.