Tag: Павел Сапелко

Спойлер: згодна заканадаўства, беларускія зняволеныя пазбаўленыя права ўдзельнічаць у выбарах. А вось запрашэнні прыйсці прагаласаваць да іх прыходзяць.

Суддзя Паліна Анціпчук, вывучыўшы скаргу магілёўскіх праваабаронцаў на дзеянні Дэпартамента фінансаў і тылу МУС Беларусі, адмовіла ва ўзбуджэнні справы. Абгрунтавала яна гэта рашэнне нібыта «непадведамаснасцю».

Камітэт ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі і Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях звярнуліся да ўрада Беларусі за тлумачэннямі па факце сілавых дзеянняў у дачыненні да мясцовых ромаў.