Tag: Бобруйск

Стан здароўя самага маладога вязня бабруйскай выхаваўчай калоніі №2 для непаўналетніх рэзка пагоршыўся. Ён мае патрэбу ў дапамозе псіхолага і, падаецца, яму нанесеныая непапраўная шкода.

Першыя амніставаныя непаўналетнія выйшлі са сцен калоніі 7 жніўня. Стала вядома, што ў самой ВК-2 павялічылася колькасць камер відэаназірання. Гэта вынік праверкі вышэйстаячых кантралёраў.

Магілёўскі часопіс аб правах чалавека MSPRING.ONLINE вырашыў высветліць, каго ж дзяржава накіроўвае перавыхоўваць малалетніх злачынцаў. І ці не трэба выхавальнікаў перавыхоўваць саміх?