Tag: Аляксандр Лукашэнка

Роўна чатыры месяцы таму Віталь Макаранка тэрмінова пакінуў тэрыторыю Беларусі. Гэта адбылося пасля таго, як ён даведаўся, што разам з Юрыем Зянковічам, Аляксандрам Фядутай і Рыгорам Кастусёвым з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб “змове”. КДБ лічыць, што яны рыхтавалі фізычную ліквідацыю Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле афіцыйнай інфармацыі з сайта ЦВК, да рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, у Аляксандра Лукашэнкі наогул не было ніякага рахунка для сваёй кампаніі. Пры гэтым праходзілі пікеты і сустрэчы з грамадзянамі. Адкуль грошы?

У Беларусі пачаўся этап агітацыі за кандыдатаў у прэзідэнты. Першымі пікет правялі давераныя асобы Святланы Ціханоўскай. Каманда Лукашэнка на гэта адказала нібыта не агітацыйным «Моладзевым цягніком». Параўнайце, у каго атрымалася круцей.