Ад партыі ў Магілёве вылучаецца тры чалавекі.

У Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85 ад партыі левых на выбары пойдзе Яўген Яцкоўскі. У Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе №84 балатавацца будзе Андрэй Козін. У Магілёўскай-прамысловай выбарчай акрузе №87 – Ігар Сарока. У Магілёўскай-Кастрычніцкім №86 «Справядлівы свет» выстаўляць свайго кандыдата не збіраецца – там будзе балатавацца чалец сяброўскай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Алесь Сердзюкоў.

Таксама партыя будзе вылучаць назіральнікаў ва ўсе акруговыя і абласную выбарчыя камісіі.