Паглядзіце, як кіраўнікі дзяржаў праехалі па горадзе.

12 кастрычніка. Магілёў. Ігар Лазоўскі/фота – БеЛТА


Кіраўнік Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыехалі ў Магілёў на V Форум рэгіёнаў. Іх прыезд трапіў на відэа. Бачна, што картэж складаўся больш чым з дваццаці аўтамабіляў. Акрамя прэзідэнцкага «Майбах», была таксама ахова на «Мэрсэдэс-Гелендваген», «Таёта Лэнд Крузер» і іншых пазадарожніках і мінібусах. Таксама за аўтамабілем прэзідэнтаў праехалі адразу некалькі мікрааўтобусаў «Мэрсэдэс». Каб картэж праехаў, перакрылі цэнтр горада. Акрамя таго, супрацоўнікі спецслужбаў забаранялі мінакам выходзіць на праезную частку.

Адразу пасля прыезду абодва прэзідэнты паспелі пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы. Пуцін заявіў, што Магілёў яму спадабаўся:

– Горад сімпатычны, палюбаваліся, – перадаюць словы расійскага прэзідэнта інфармагенцтва ТАСС, «Спадарожнік» і БелТА.

Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, у сваю чаргу, заявіў, што Магілёў – «горад больш рускі, чым беларускі”.

Пасля невялікай сустрэчы, як сцвярджае прэс-служба Пуціна, абодва прэзідэнты адправіліся на пленарнае пасяджэнне V Форуму рэгіёнаў. Затым яны зноў пагутараць сам-насам.

Відэа Аляксей Кускоў