Святлана Зубрыцкая, дзве яе дачкі і чатыры ўнучкі апынуліся ў безвыходным становішчы.

9 ліпеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Святлана разам са сваёй сям’ёй – апошнія жыхары дома №29 па вул. Заслонава. Усіх астатніх ўжо перасялілі.

Справа ў тым, што іх дом у 2015 годзе гарадскія ўлады і будтрэст №12 прызналі інтэрнатам.

У людзей на руках былі дакументы, якія даказваюць той факт, што памяшканні у якіх яны жывуць – на самай справе кватэры. Чатыры гады судоў і паходаў па розных інстанцыях ні да чаго не прывялі. Людзей, якія жылі ў доме на Заслонава дзесяцігоддзямі, рассялілі ў інтэрнаты па ўсім горадзе.

Святлане і двум яе дачкам таксама прапанавалі жыллё – з трохпакаёвага памяшкання ў 85 кв. м. ім прапанавалі перасяліцца па трох паасобным пакоях ў інтэрнат па вул. Будаўнікоў, 15. Кожны з пакояў – каля 20 кв.м, то бок сям’я страціць амаль чвэрць жылой плошчы.

Але галоўная праблема нават не ў пакоях, а ў стане самога інтэрната – адна пліта на 13 сем’яў, разбіты душ і прыбіральні, сумнеўныя санітарныя ўмовы і іншае. Падрабязнасці – у нашым відэарэпартажы.