За апошні тыдзень у магілёўскае аддзяленне праваабарончага цэнтра “Вясна” звярнуліся некалькі чалавек.

24 кастрычніка. Магілёў. Алесь Святліцкі


Жанчына Л., якая звярнулася па тэлефоне, паведаміла, што яе дачка ўжо два гады жыве і афіцыйна працаўладкавана ў Санкт-Пецярбургу. Нягледзячы на гэта, яна атрымала па месцы прапіскі апавяшчэнне ад падатковікоў. У ім сказана, што яна павінна прадставіць доказы таго, што яна не з’яўляецца сацыяльным ўтрыманцам. У адваротным выпадку яна павінна будзе выплаціць суму падатку.

Па словах Л., складанасць ў тым, што працадаўца не хоча даваць ніякіх даведак, нягледзячы на афіцыйны статус працаўладкавання. Матывуе ён гэта тым, што яму няма справы да «разборак ў Беларусі», якія патрабуюць дадатковай працы з дакументамі.

Дачка Л. можа зрабіць копію працоўнай кніжкі, аднак невядома, ці будзе гэтага дастаткова падатковым органам. Пры гэтым дзяўчыне прыйдзецца ехаць з Санкт-Пецярбурга толькі для таго, каб прадставіць дакумент. Калі спатрэбіцца данесці дадатковыя дадзеныя, ёй зноў прыйдзецца прыязджаць у Магілёў альбо слаць дакументы поштай, што прынясе дадатковыя растраты.

Яшчэ два чалавекі выказалі абурэнне алагічнасць падатка і запытвалісь, як будуць вырашаць дадзеную праблему праваабаронцы.

Юрыст Барыс Бухель адзначыў, што пытанне падаткаабкладання і працы адносяцца больш да сферы дзейнасці прафсаюзаў.Нягледзячы на гэта, ён мае намер дапамагаць тым, хто сутыкнуўся з парушэннем свае правоў у гэтым пытанні:

– Я думаю, што ў пытанні «падатку на дармаедства» праваабаронцы павінны выступіць агульным фронтам з юрыстамі незалежных прафсаюзаў і аказваць пасільную дапамогу. У бліжэйшы час, думаю, будзе выпрацавана агульная стратэгія, і мы будзем дзейнічаць, згодна з ёй.

Нагадаем, калі вы лічыце, што вашыя правы былі парушаныя, вы можаце звярнуцца праз форму адваротнай сувязі ці праз пошту mspring.online@gmail.com