Правапарушальніка з “блатнымі” ХХХ на нумарах усё ж пакаралі.

Нагадаем, што відавочца паведаміў нам пра тое, што супрацоўнік дзяржаўтаінспекцыі адмовіўся штрафаваць і эвакуіраваць дарагі «Гелендваген» з расійскімі нумарамі, які быў прыпаркаваны не па правілах каля БРУ. Матэрыял быў апублікаваны 20 кастрычніка на нашым сайце.

Упраўленне ДАІ аблвыканкама адрэагавала на публікацыю, даслаўшы афіцыйны каментар на пошту mspring.online.

«Дадзены аўтамабіль не быў пагружаны на эвакуатар, паколькі яго маса значна перавышала максімальна дапушчальную пад’ёмную масу эвакуатара. Не гледзячы на гэта, інспектарам ДПС кіроўца аўтамабіля “Мэрсэдэс”, які парушыў правілы прыпынку і стаянкі, быў усталяваны і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 1 артыкула 18.22 КаАП Рэспублікі Беларусь (у выглядзе штрафу) », – гаворыцца ў лісце УДАІ.

Адзначым, што згодна з дадзеным артыкулам КаАП, кіроўца «Гелендвагена» за сваё парушэнне павінен быў выплаціць штраф у памеры адной базавай велічыні (21 рубель).