Дэдлайн – 10 верасня.

1-7 кастрычніка 2016 года ў Магілёве “Грамадзянскі форум” (Беларусь) ладзіць у межах моладзевага абмену Erasmus + сустрэчу “Мігранты: парады, інструменты, рэсурсы”. Тэмы сустрэчы: праблемы міграцыі, паўнавартаснае ўключэнне мігрантаў у жыццё грамадства, пазітыўныя адносіны да мігрантаў з боку мясцовых супольнасцей, разуменне патрэб уцекачоў, інш.

Працоўная мова сустрэчы – руская.

Запрашаецца моладзь ва ўзросце 18-25 год. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў. Выдаткі на вандроўку ў Магілёў пакрываюцца самастойна. Патрабаванні да кандыдатаў: інтарэс да моладзевых абменаў і грамадскага жыцця; талерантнасць; гатоўнасць да актыўнага ўдзелу.

Апошні дзень падачы заяўкі на ўдзел – 10 верасня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Даведкі праз е-мэйл: participants@civilforum.eu.