Мясцовыя футбалісты далучыліся да кампаніі праваабаронцаў з Human Constanta.

Футбалісты «Дняпра» падтрымалі кампанію супраць расізму і дыскрымінацыі «Розныя І роўныя», якую праводзіць праваабарончай арганізацыяй Human Constanta. У складзе магілёўскага клуба, дарэчы, ёсць некалькі легіянераў – з Камеруна, Літвы і Туркменістана.

Раней кампанію падтрымалі футбольныя каманды БАТЭ, “Гомель” і менскае “Дынама”.

Фота – fb.com