Зрэшты, нічога новага.
18 ліпеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі
Напаўжывая інфармацыйная прастора Магілёва працягвае перыядычна ўздрыгваць ад матэрыялаў адной вядомай газеты, якая вельмі любіць праваслаўную царкву і вельмі не любіць ЛГБТК.
У сваім апошнім нумары “Вячэрні Магілёў” апублікаваў тэкст “Еўрапейскія каштоўнасці на беларускай зямлі” чытача Віктара Пятровіча, які заклапаціўся пра духоўнае здароўе нацыі.
У артыкуле гаворыцца пра тое, што“падвыглядам гендэрнай палітыкі ва ўсім свеце насаджаюцца аднаполыя шлюбы і магчымасць ўсынаўлення дзяцей асобамі з нетрадыцыйнай сексуальнайарыентацыяй”.
У адрозненні ад звычайных матэрыялаў газеты, якія прасякнуты нялюбасцю да Еўропы і ЗША, аўтар вырашыў звярнуць увагу на ўнутраныя праблемы краіны, вядучыя да маральнага раскладання грамадства:
“Ёсць у нас пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны свой аддзел гендэрнай палітыкі, які адначасна займаецца пытаннямі народанасельніцтва і інстытута сям’і. Засталося яшчэ толькі стварыць пры Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу свой падкамітэт па абароне правоў геяў, як гэта ўжо зроблена ў Еўрапарламенце “.
Напрыканцы Віктар Пятровіч заявіў, што “цяперашні фінансавы крызіс Беларусі дадзены Богам для таго, каб людзі хоць крыху працвярэзілі, страсянуліся і ўспомнілі, што жыць трэба па хрысціянскіх запаведзях“.
Пры гэтым ён парэкамендаваў “царкоўным дзеячам замест выбудоўвання ў чаргу па ўзнагароды да свецкіх уладаў або перакладаў пропаведзяў на беларускую мову, заклапаціцца праблемамі … звязанымі з прапагандай палавой разбэшчанасці пад соусам гендэрнай палітыкі, з алкагалізацыяй нацыі, наркатызацыі моладзі, духоўнай і інтэлектуальнай дэградацыяй”.
Праваабаронца Аляксандр Буракоў бачыць адразу некалькі парушэнняў журналісцкай этыкі ў матэрыял:
– У дадзеным тэксце, ды і ў іншых падобных тэкстах газеты, гаворка ідзе менавіта пра хрысціянскія каштоўнасці, у вузкім сэнсе – пра праваслаўныя каштоўнасці, якіх павінны прытрымлівацца жыхары і ўлады Беларусі. Ігнаруецца той факт, што ў нас шматканфесійная краіна, у якой таксама жывуць габрэі і мусульмане, напрыклад.
Пры гэтым у вельмі негатыўным святле прадстаўляецца інфармацыя пра ЛГБТК, як адну з праяваў вычварэнства. Вядома, гэта мова варожасці і газетам, на мой погляд, трэба пазбягаць радыкальных ацэнак, каб не сеяць лішнюю рознь,- выказаўся Буракоў.