Павел Башарымаў

Суды на актывістамі: 7 жніўня (абноўлена)

Уладзімір Лапцэвіч быў збіты ў міліцыі. Аляксандр Таланкоў арыштаваны на 7 сутак, Аляксандр Буракоў-старэйшы – на 10 сутак. Андрэй Застрэлаў – арышт на 10 сутак. Алесь Буракоў – 10 сутак арышту. Уладзімір Лапцэвіч – 12 сутак арышту. Аляксандр Хамратаў – 10 сутак арышту.

Магілёўца, які выйшаў з БЧБ-сцягам у падтрымку BLACK LIVES MATTER, падманам завабілі ў аддзяленні міліцыі і потым таемна судзілі

Глебу Будкову прысудзілі 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Ні сваякам, ні сябрам аб паўторным затрыманні не паведамілі. У судзе ўсе просьбы хлопца праігнаравалі.

Наколькі адэкватны пракурор Магілёва?

Журналіст і праваабаронца Аляксандр Буракоў атрымаў вельмі дзіўны адказ пракурора горада Лянчэўскага на сваю скаргу аб персанальным палітычным пераследзе.

«Не магу ведаць, чаму мы яго затрымалі». У Магілёве далі 15 сутак ўдзельніку «Ланцугу салідарнасці» з-за паведамлення ў Telegram

Адзін з самых актыўных прыхільнікаў «Краіны для жыцця» Аляксандр Спірыдонаў атрымаў адміністрацыйны арышт, нягледзячы на ​​дапамогу адваката.