могилев

Магілёўская вобласць шчыльна сядзіць на грантах Еўрасаюза. Мясцовыя ўлады лічаць за лепшае пра гэта лішні раз не казаць

У Магілёве адбылася сустрэча «Супрацоўніцтва ЕС-Беларусь: Магілёўская вобласць». Яна была адкрытай, але, здаецца, улады вырашылі правесці яе паўпадпольна – замест зацікаўленых гараджан прыгналі мясцовых дэпутатаў і чыноўнікаў.

Ультыматыўны гід па гісторыі з’яўлення завода “Омск Карбон” у Магілёве

Заступніцтва Лукашэнкі, вайна з актывістамі, разборкі са СМІ, незразумелыя ўладальнікі, заказныя відэаролікі і магчымыя экалагічныя праблемы: у фармаце лонгрыда раскрываем, што прынёс у абласны цэнтр завод «Омск Карбон Магілёў».

Гульні алігархаў: «Омсктэхвуглярод» перастаў быць омскім у дзень пуску магілёўскага заводу

Флагман «Омск Карбон груп» – завод «Омсктэхвуглярод» – зноў перарэгістраваўся ў Маскву. Цяпер падатковы кантроль над прадпрыемствам будуць весці з расійскай сталіцы.

Былы член акруговага выбаркама стаў начальнікам ў аблвыканкаме. На выбарах перамагла яго ж падапечная

Андрэй Заблоцкі быў намеснікам старшыні Магілёўскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях. Падчас апошніх выбараў уваходзіў у акруговы выбаркам па Магілёўскай-Сельскай акрузе №88.

Расійскія аналітыкі аб’ядналі часткі Беларусі і Расіі і падлічылі беспрацоўных Магілёва і Віцебска

Новае тэрытарыяльнае ўтварэнне называецца «Днепра-Дзвінскі рэгіён». Пакуль яно існуе толькі на паперы. Але пра яго складаюць ужо досыць сур’езныя дакументы.