Жыллёвае фіяска.

22 кастрычніка. Магілёў. Алесь Святліцкі


Жанна Галямеддзінава распаўсюдзіла па гарадскіх групах Вконтакте фатаграфіі інтэрната №16 КУП ЖРЭУ Ленінскага раёна. Размяшчаецца ён па вуліцы Ямніцкай, 71.

mspring.online ужо паказваў, у якіх умовах часам прымушаюць жыць людзей у інтэрнатах.

Падобна на тое, што праблема з інтэрнатамі ў Магілёве хранічная.

У каментарах пад постам Жанны Галямеддзінавай частка карыстальнікаў параіла жыхарам скарыстацца фарбай і самім прывесці ў парадак калідоры і санвузлы.

Аднак ёсць падазрэнне, што такога бардака быць не павінна – як правіла, у аплату за карыстанне інтэрнатам ўваходзіць таксама капітальны рамонт.

Жанна Галямеддзінава заклікала мясцовыя ўлады звярнуць увагу на стан інтэрната.