Гісторыі

Магілёўская вобласць шчыльна сядзіць на грантах Еўрасаюза. Мясцовыя ўлады лічаць за лепшае пра гэта лішні раз не казаць

У Магілёве адбылася сустрэча «Супрацоўніцтва ЕС-Беларусь: Магілёўская вобласць». Яна была адкрытай, але, здаецца, улады вырашылі правесці яе паўпадпольна – замест зацікаўленых гараджан прыгналі мясцовых дэпутатаў і чыноўнікаў.

Год таму МУС пахваліўся адкрыццём “інтэрната для мам з дзецьмі” ў гомельскай калоніі. Сёння праэкт амаль мёртвы

Карэспандэнт часопіса пра правы чалавека MSPRING.ONLINE сустрэўся з былымі зняволенымі гомельскай калоніі для жанчын, каб высветліць лёс інтэрната, адкрытага для мам з дзецьмі.

«Людзі ламіліся ў дом». Што перажывае сястра прысуджаных да смяротнага пакарання ў Чэрыкаве

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з’ездзіў у Чэрыкаў і пагаварыў з Ганнай – сястрой братоў Косцевых, якіх прысудзілі да расстрэлу за жорсткае забойства настаўніцы Наталлі Кастрыцы.

Ультыматыўны гід па гісторыі з’яўлення завода “Омск Карбон” у Магілёве

Заступніцтва Лукашэнкі, вайна з актывістамі, разборкі са СМІ, незразумелыя ўладальнікі, заказныя відэаролікі і магчымыя экалагічныя праблемы: у фармаце лонгрыда раскрываем, што прынёс у абласны цэнтр завод «Омск Карбон Магілёў».

Гульні алігархаў: «Омсктэхвуглярод» перастаў быць омскім у дзень пуску магілёўскага заводу

Флагман «Омск Карбон груп» – завод «Омсктэхвуглярод» – зноў перарэгістраваўся ў Маскву. Цяпер падатковы кантроль над прадпрыемствам будуць весці з расійскай сталіцы.

На асуджаных па 328-м артыкуле могуць пачаць свой ціск «блатныя». Рашэнне прайшло па гарадах Беларусі

У распараджэнне праваабаронцаў «Магілёўскай вясны» трапіў тэкст дзіўнага дакумента, які прыйшоў у Беларусь адначасова з Расіі і Украіны. Гэта так званы «прагон», прысвечаны распаўсюднікам наркотыкаў.