Варта зазірнуць.

17 студзеня. Магілёў. Алесь Святліцкі


23 студзеня ў выставачнай зале па вуліцы Болдзіна адкрыецца галоўная выстава студзеня. Да 17 лютага магілёўцы змогуць паглядзець на гучны праект па матывах творчасці ангельскага андэграўнднага мастака Бэнксі (Banksy).

Дзякуючы таленту мастака і вострасацыяльнай тэматыцы сваіх малюнкаў Бэнксі хутка здабыў папулярнасць спачатку ў Англіі, а затым і ва ўсім свеце. Вы напэўна бачылі яго працы, вось некаторыя з іх:

На сёння Бэнксі – самы актуальны мастак, што датычыцца выказванняў пра правы чалавека, войны, экалогіі, крывадушнасць палітыкаў. Нягледзячы на тое, што арыгіналаў вы не ўбачыце, паглядзець на якасныя рэпрадукцыі варта.

Арганізуе выставу музей гісторыі Магілёва. Пройдзе яна з 23 студзеня да 17 лютага. Кошт квіткоў для дарослых – 6 рублёў, дзяцей і студэнтаў – 5 рублёў. Калі збіраецца група з васьмі і больш чалавек, то цана для кожнага складзе 4 рублі.