Amnesty International заклікала начальства папраўчай установы абараніць правы асуджаных за наркотыкі Эміля Астраўко і Васіля Саўчанкі.

22 сакавіка. Бабруйск. Алесь Святліцкі/photo-komkur.info


У 2018 годзе Эміль Астраўко і Васіль Саўчанка былі асуджаны да турэмнага зняволення за дробныя парушэнні, звязаныя з наркотыкамі, кажуць у Amnesty International.

На момант арышту кожнаму было па 17 гадоў, аднак непаўналетнім далі вялікі тэрмін – 10 гадоў калоніі. Прыкладам, 17-гадоваму Уладзіславу Казакевічу пасля забойствы ў гандлёвым цэнтры «Еўропа» у Мінску далі першапачаткова ўсяго толькі на 5 гадоў больш.

Вядома, што Эміль Астраўко знайшоў у сеціве Інтэрнэт аб’яву пра найманне на працу, у якой прапанавалася легальная праца па распаўсюду незабароненых заканадаўствам курыльных сумесяў. Пазней аказалася, што пад маркай легальных курыльных сумесяў распаўсюджваўся небяспечны псіхатроп.

Як паведамляе Amnesty International, справы Астраўко і Саўчанкі паказваюць на ўсё большую ў Беларусі праблему жорсткіх прысудаў для маладых людзей да 29 гадоў. Паводле дадзеных арганізацыі, за апошнія некалькі гадоў каля 15 тысяч дзяцей і маладых людзей былі прысуджаны да такіх жа працяглых тэрмінаў за дробныя парушэнні, звязаныя з наркотыкамі.

У некаторых выпадках арыштаваныя не здзяйснялі ніякіх злачынстваў і былі звінавачаны ў тым, што не супрацоўнічаюць з уладамі, якія спрабуюць скарыстаць іх для вінавачання іншых.

«Падазроныя сутыкаюцца з незлічонымі парушэннямі правоў чалавека падчас расследавання і судовага разбіральніцтва. Пасля вынясення прысуду яны ўтрымліваюцца ў жудасных умовах у парушэнне міжнародных стандартаў. У дачыненні тых, хто адбывае кару ў звязку з асуджэннем за наркотыкі, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выступае за такія ўмовы ўтрымання ў турме, што, як ён кажа, зняволеныя «будуць маліцца аб смерці», – кажацца ў паведамленні Amnesty International.

Праваабаронцы паведамілі, што Эміль Астраўко пакутуе на хранічную бранхіяльную астму. Тым не менш, лекі, якія ён павінен заўсёды мець пры сабе, захоўваюцца асобна, што падвяргае яго здароўе сур’ёзнай рызыцы. У бабруйскай калоніі таксама не праводзяцца рэгулярныя медычныя агляды, якія неабходны Астраўко.

Абутак і адзенне, дадзеныя калоніяй Саўчанку і Астраўко, занадта малыя і не адпавядаюць сезону, часта бываюць вільготнымі. Знаходзячыся пад вартай, школьнікі не мелі магчымасці здаць выпускныя экзамены за 11 клас і атрымаць атэстат пра сканчэнне школы. У перыяд знаходжання пад вартавай яшчэ ў СІЗА №1 у Мінску Эміль Астраўко здзейсніў спробу суіцыду (СІЗА № 1, Мінск).

«Астраўко і Саўчанка ў калоніі прымушаюць працаваць доўгія гадзіны, выконваючы цяжкую працу, выкананую рукамі, без належнага адпачынку і ахоўнага рыштунку. Нізкая якасць і неадэкватнае забеспячэнне ежай прывялі да таго, што яны абодва страцілі значную вагу. Апроч таго, як мы разумеем, яны падпадаюць пад дыскрымінацыю і жорсткае абыходжанне з боку адміністрацыі калоніі», – кажацца ў заяве.

Amnesty International заклікалі беларусаў слаць лісты начальніку бабруйскай ПК №2 Сяргею Маслюкову з заклікам выконваць і забяспечваць правы чалавека.