Алімпіяда па патрыятызме прайшла ў лагеры “Зубраня”.
У першай палове лютага ў беларускіх школах праходзяць школьныя і раённыя Алімпіяды па розных навучальных прадметах – мовы, матэматыка, etc. Але для падлеткаў, каму прыйшлося вучыцца ў кадэцкіх вучылішчах прадугледжана асаблівая праграма. Для іх праводзіцца рэспубліканская алімпіяда “Патрыёт”, якая сёлета прысвечана 80-годдзю перамогі ў Вялікай айчыннай вайне.
Алімпіяда для вучняў X-XI класаў праходзіла два дні (якія забілі пятніцу і суботу) на тэрыторыі аздараўленчага лагера “Зубраня”. Удзел у ёй прынялі ўсе 13 устаноў сістэмы кадэцкай адукацыі РБ. Тэма навучальнай дысцыпліны – “Выхаванне грамадзяніна і патрыёта Беларусі, гатовага да выканання грамадзянскага і воінскага абавязку”.
Сярод конкурсных заданняў Алімпіяды:
- аратарскія выступленні ў выглядзе “ліста аднагодку з суровага 1941 года”;
- вуснае апытанне па зместу кінафільмаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне і партызанскаму руху ў Беларусі;
- “хатняе заданне” у выглядзе інсцэніровак з ваенных твораў;
- “візітная картка”, якая дэманструе “згуртаванасць і любоў да Радзімы”.
Арганізуе Алімпіяду па патрыятызме рэспубліканскі савет Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз сувораўцаў і кадэт”. Мерапрыемства прайшло дзесяты раз. Да 2020 года падлеткі спаборнічалі ў эрудыцыі, былі пісьмовыя тэсціраванні па прадмеце “Гісторыя Беларусі” і “Канстытуцыя Беларусі”.
Аднак пасля палітычнага крызісу тэматыка змянілася. Спачатку прайшла Алімпіяда, прысвечаная культу расійскага генералісімуса Аляксандра Суворава, адзін год быў прапушчаны, а апошнія два – дысцыпліна ператварылася ў спаборніцтва па каханні да савецкай спадчыны.