У чацвер, 9 чэрвеня, у кавярні “Рэспубліка” адкрыецца фотавыстава Марыі Карнілеўскай “Італія ў імгненнях”.

У чацвер, 9 чэрвеня, у кавярні “РЭСПУБЛІКА” на Ленінскай 30, адбудзецца адкрыццё фотавыставы “Італія ў імгненнях …” Марыі Карнілеўскай (Італія-Украіна). Падчас адкрыцця выставы пройдзе валанцёрская акцыя дзіцячай творчай школы “Дабрадзей”.

Мэта акцыі – прыцягнуць увагу жыхароў горада да праблемы сіроцтва і сабраць рэчы, цацкі, матэрыялы для творчасці, паветраныя шарыкі, мыльныя бурбалкі для дзетак, якія растуць у прытулках і дамах малюткі.

Пачатак выставы ў 18.00
Пачатак валанцёрскай акцыі ў 17.00

Уваход вольны!