Арганізоўвае яе Моладзевая Праваабарончая Група-Беларусь.

Моладзевая Праваабарончая Група-Беларусь (МПГ-Беларусь) арганізоўвае выставу аб тым, што правы чалавека – пра кожнага з нас, а арт-мова – той інструмент, які нават без спецыяльных навыкаў дапамагае трансляваць нешта важнае. І не абавязкова быць прызнаным мастаком, каб мяняць свет вакол.

МПГ-Беларусь правяла шэраг адукацыйных мерапрыемстваў, дзе маладыя людзі розных сфер дзейнасці працавалі над складанымі, часта табуіраванымі тэмамі ў нашым грамадстве. Працы, якія вы ўбачыце на гэтай выставе, – гэта творчая рэфлексія, з дапамогай якой актывісты выказалі сваю салідарнасць, сваю нязгоду і свой боль. Тэмы адукацыі, самаразвіцця, недыскрымінацыі, салідарнасці, міратворчасці і імкнення да справядлівасці сталі ключавымі кропкамі адліку творчага імпульсу.

Магілёў можа пазнаёміцца з выставай у цэнтры “Кола” (зав.Чкалава, 16) – 8 кастрычніка (субота) з кінапраглядамі ў 16:00. Уваход вольны.