Задачка для уважлівых.

2 мая. Магілёў. Плошча Леніна. Алесь Святліцкі


1 траўня а 9:30 раніцы каля тысячы чалавек (па афіцыйных дадзеных) ўсклалі жывыя гваздзікі да помніка Уладзіміру Леніну.

2 мая а 9 раніцы перад манументам не было ніводнай – камунальныя службы зачысцілі жывыя кветкі, як смецце.

Цікава, як на гэта адрэагавалі б людзі, якія за свае грошы купілі гваздзікі. Цікава, ці былі там гваздзікі ад імя бюджэтных арганізацый – тых, на якія сыходзяць падаткі. Цікава, наколькі важны мясцовай улады свята, кветкі з якога выкідаюць раней, чым праз суткі. Прытым, што гэтае свята яна ладзіць сама.