Вось дзе ўжо Магілёў адарвецца на смачных дранічках.

Каманда Цэнтра гарадскіх ініцыятыў абвясціла дату трэцяга па ліку «Дранік-фэсту». Як і заўсёды, ён пройдзе ў этна-хутары «Зялёная гай». Колькасць каманд, якія прымуць удзел у вырабе дранікаў, пакуль невядомая – арганізатары запрашаюць усіх.

Для гэтага трэба сабраць каманду 2-5 чалавек і мець мех бульбы. Узамен каманда фэста гатова прадаставіць мангал, дровы і пляцоўку. Стаць часткай падзеі можна пры дапамозе зваротнай формы сувязі на сайце dranikfest.by.

Акрамя кулінарнай часткі, на фестывалі прадугледжана забаўляльная праграма: жывая музыка, танцы, конкурсы, тэматычныя гульні, выставы вырабаў рамеснікаў, майстар-класы з нацыянальным каларытам.

Дранік-фэст. 30 верасня. З 12:00 да 19:00. Этна-хутар «Зялёная гай». Уваход вольны