Пісьменнік прэзентуе свой новы раман «Возера радасці».

Гэта пятая кніга Марціновіча, па ягонаму прызнанню, «самы сумленны і самы дарослы раман з напісаных на дадзены момант».

Возера радасці – гэта адысея, у якой чытачу давядзецца сустрэць свінапасаў і консулаў, хостэс і судовых выканаўцаў, амапаўцаў і кiклопай, татэмічныя дрэвы ды накакаіненых наядаў. “Возера Радасці” – гэта летапіс пакалення, якое згубілася ў зморшчыне паміж ліквідацыяй ВЛКСМ і яго ўрачыстым адраджэннем. Гэтая кніга пра непазбежнасць сталення, а таксама пра тое, якія нечалавечыя намаганні трэба прыкласці, каб застацца чалавекам падчас прагулкі праз зачараваны лес, дзе гісторыі пра каханне і сяброўства – усяго толькі партытура для сірэн. Гэты раман – панарамнае люстэрка, у якім адлюстроўваюцца апошнія 20 гадоў. Люстэрка, дзе кожны чытач пазнае асколак свайго уласнага Месяца.

martsinovichb