Споўніўся роўна год, як праваабаронцы «Магілёўскай вясны» пачалі кампанію па прывядзенню ўмоў утрымання ў СІЗА ў адпаведнасць з Мінімальнымі стандартнымі правіламі ААН.
16 красавіка паўтара дзясятка чалавек прыехалі з Бабруйска, каб разабрацца з магілеўчанінам Артурам Баханьковым. У жылым квартале сярод белага дня яны пагражалі яму расправай. Якой будзе рэакцыя ўладаў?
Суддзя Паліна Анціпчук, вывучыўшы скаргу магілёўскіх праваабаронцаў на дзеянні Дэпартамента фінансаў і тылу МУС Беларусі, адмовіла ва ўзбуджэнні справы. Абгрунтавала яна гэта рашэнне нібыта «непадведамаснасцю».
У распараджэнне праваабаронцаў «Магілёўскай вясны» трапіў тэкст дзіўнага дакумента, які прыйшоў у Беларусь адначасова з Расіі і Украіны. Гэта так званы «прагон», прысвечаны распаўсюднікам наркотыкаў.