«Справа БелТА» – поўная недарэчнасць. І вось чаму Акуловіч звалілася ніжэй за плінтус – з разумнай гаспадыні магілёўскага ТБ яна ператварылася ў жанчыну на мінскіх пабягушках.
Магілёўскія журналісты: «Нам прыкра, што Акуловіч калісьці лічылася нашай калегай і працавала на магілёўскай зямлі» Мясцовыя сябры БАЖ – супраць улады, якая па сваім меркаванні распраўляецца з незалежнымі выданнямі.
Магілёўская тэлерадыёкампанія без дырэктара ўжо больш за месяц. Няма каго ставіць? Пасля сыходу Ірыны Акуловіч на БелТА, ТРК “Магілёў” так і не набыла новага кіраўніка. Магчыма, што адна з прычын – адсутнасць падыходзячых кандыдатур.
Сенатар Акуловіч лічыць, што беспрацоўе ў Беларусі выклікана сучаснымі тэхналогіямі «Вызваляюцца працоўныя рукі – гэта нармальны працэс».