Юрый Стукалаў і Дзяніс Васількоў паспрабавалі пераканаць гледачоў, што грамадзянскі актывізм ў Магілёве – гэта не фэйк.
У апошні дзень ліпеня часопіс аб правах чалавека MSPRING.ONLINE зладзіў дыскусію з кіраўніком Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрыем Стукалавым і журналістам Дзянісам Васільковым пра тое, ці лічыцца грамадскі актывізм у Магілёве сапраўдным, якія палітычныя амбіцыі ў лідэра ЦГІ, чаму ў горадзе любяць пахваліць любых актывістаў і ці варта супрацоўнічаць з уладамі.
У якасці затраўкі – кароткі аўдыё-тызер на 8 хвілін:
Калі хочаце больш – вось поўны выпуск ток-шоў:
Фота – Антон Туркоў, vmogileve.by