Як жывуць у беларускай калоніі для жанчын: гісторыя Нэлі, якая трапіла ў зняволенне праз наркотыкы ПАДКАСТ

Пра «крышаванне» наркабізнесу міліцыяй, сваю пяцігадовую нарказалежнасць і побыт ва ўмовах «жаночай зоны» – паслухайце, што нам расказала гэтая дзяўчына.

27 студзеня. Магілёў – N / A. Саша Райкон


Што адбываецца ў вашай галаве, калі вы чуеце фразу «зняволены ў Беларусі» ці «беларускі зэк»? Хутчэй за ўсё, ваша фантазія ператварае гэтыя словы ў суворага мужчыну сярэдніх гадоў, які тужліва выжывае на зоне ў Шклове, Горках або Івацэвічах.

Наўрад ці большасць беларусаў задумваецца, што ў нашай краіне ёсць і жаночыя калоніі. Адна з іх знаходзіцца ў Гомелі. Гэта так званая папраўчая калонія №4.

Для нашай сённяшняй суразмоўцы Нэлі – «проста чацвёрка». Апошнія шэсць гадоў свайго жыцця яна правяла менавіта там, па абвінавачванні ў распаўсюдзе наркотыкаў. Яна сама кажа, што ўжывала іх, і нават распавядае, якія менавіта. Але нават праз шэсць гадоў лічыць, што прысуд – хлуслівы.

Каб пагаварыць з Нэлі, мы выехалі ў невялікі райцэнтр на паўднёвым усходзе Беларусі і сустрэліся з ёй у невялікім кафэ, каб пачуць дзіўную гісторыю пра нарказалежнасць, пра парадкі ў жаночай калоніі і пра веру ў сябе і сваю будучыню . Цяпер пачуйце і вы.

На Mixcloud

На Youtube