Пры гэтым газета рада гомасэксуальным адносінам у турме. ¯\_(ツ) _/¯
19 лістапада. Магілёў (не вячэрні). Ігар Лазоўскі / Photo – Sputnik Belarus
! У тэксце выкарыстоўваецца элементы мовы варожасці!
У №91 газеты за 14 лістапада аўтар Паліна Малініна прыдумала новы стэрэатып пра ЛГБТ.
Згодна з «Вячэрнім Магілёвам», больш за ўсё геяў, лесбіянак і трансгендэраў пражывае на захадзе Беларусі. Канкрэтна – у Брэсцкай вобласці. У якасці падставы аўтар узгадвае нашумелы артыкул «Гей-вечарынка скончылася зонай». Прычым з сайта дадзены тэкст быў выдалены пасля ўмяшальніцтва Міністэрства інфармацыі.
«Больш за год таму ў «Вячорцы» быў апублікаваны артыкул пад назвай «Гей-вечарынка скончылася зонай», аўтарам якога між іншым было заўважана, што геаграфія пражывання вычварэнцаў ў краіне шырокая, але больш за ўсё іх на разняволенным і дэмакратычным захадзе Беларусі», – упэўненая Малініна .
Далей яна канстатуе, што «гэтую ісціну на сваёй шкуры давялося спаўна паспрабаваць на сваёй шкуры жыхару аграгарадка Палыкавічы, 29-гадоваму Арцёму (імя зменена) ».
Справа ў тым, што малады чалавек ладна выпіў з двума таварышамі з Брэсцкай вобласці, пасля чаго тыя яго збілі і пагражалі згвалтаваннем, чаго, на шчасце, не зрабілі.
На абодвух завялі крымінальную справу за злоснае хуліганства. Аднаго з тых, хто нападаў прысудзілі да 3 месяцаў арышту, другога – да 1 году калоніі строгага рэжыму.
«Вячэрні Магілёў», які так топіць супраць ЛГБТ, раптам радасна скарыстаўся стэрэатыпам пра гомасэксуальныя адносіны ў турме:
«Відавочна, што … знаходжанне на зоне дэфармавала яго псіхіку і прывяло да з’яўлення пэўных садомскіх замашак. Выдатная магчымасць для іх рэалізацыі прадастаўлена слугамі беларускай Феміды », – піша газета.
Мабыць журналісты газеты дзесьці ў глыбіні душы ўсё ж ўхваляюць ЛГБТ-адносіны.