Палітвязню Андрэю Сачэўку змянілі меру пакарання – замест калоніі яго адправілі ў турму.

Як стала вядома MSPRING.MEDIA, на мінулым тыдні адбыўся судовы працэс па пераводзе палітвязня з Гродна на турэмны рэжым. Верагодней за ўсё, далейшае пакаранне ён будзе адбываць у магілёўскай турме №4.

У бабруйскай папраўчай калоніі №2, дзе адбываў свой тэрмін Саўчэўка, на яго аказваўся вялікі ціск з боку супрацоўнікаў і адміністрацыі.

Так, у пачатку жніўня мужчыну адправілі ў памяшканне камернага тыпу на два месяцы.
Да гэтага Сачэўка пратрымалі 23 сутак у штрафным ізалятары. Яшчэ тады яму заявілі, што на яго будуць ціснуць з-за ягоных «няправільных поглядаў».

Варта нагадаць, што ў ШІЗА палітвязень патрапіў за тое, што адмовіўся выносіць смецце (такім чынам адміністрацыя калоніі спрабавала «панізіць статус» палітвязня).

📍Андрэй Сачэўка быў асуджаны нібыта за “заклікі да беспарадкаў” (арт.293 КК РБ) і “распальванне сацыяльнай варожасці” (арт.130 КК РБ) за каментары ў адным з тэлеграм-каналаў г.Гродна. Вядома, што напісаў іх Андрэй у ноч з 11 на 12 жніўня 2020 года, калі ішлі жорсткія разгоны пратэстоўцаў. Абласны суд Гродна пакараў маладога чалавека 6 гадамі пазбаўлення волі. Палітвязень быў уключаны ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.