Магілёўскі суд абвясціў мужчыну ў вышук, хоць той проста адыходзіў пасля COVID-19 у сябе дома

У выніку яго змясцілі пад варту да суда.

MSPRING.MEDIA атрымаў інфармацыю пра жыхара Салігорска N. (імя не раскрываецца па просьбе родных, але ёсць у рэдакцыі), які з’яўляецца абвінавачаным па крымінальнай справе.

Яго абвінавачваюць у тым, што ўзімку 2020 гады ён пакінуў негатыўны каментар у адной з сацыяльных сетак пра супрацоўніка Ленінскага РАУС г. Магілёва.

У студзені 2021 на мужчыну завялі крымінальную справу па ч.1 арт.369 КК РБ (Абраза прадстаўніка ўлады), а самога N. затрымалі на 72 гадзіны, пасля чаго яго адпусцілі да пачатку судовых разглядаў.

Практычна адразу пасля вызвалення мужчына захварэў на COVID-19 у вельмі цяжкай форме – аж да складанай пнеўманіі. У шпіталях ён прабыў са студзеня па сярэдзіну траўня.

15 траўня яго выпісалі з дыспансера ў Бараўлянах. Ад далейшай рэабілітацыі N. адмовіўся, паколькі стаміўся ад бальніц.

2 чэрвеня мужчыне паступіў званок аб тым, што на наступны дзень, 3 чэрвеня, а 10 раніцы прызначанае судовае пасяджэнне па яго крымінальнай справе ў судзе Ленінскага раёна. Абвінавачаны растлумачыў, што прыехаць ён не зможа, папрасіў перанесці паседжанне і паведаміць яму позвай загадзя па месцы прапіскі ў г. Салігорску. ⠀

Але так выйшла, што суддзя Вікторыя Палякова па прычыне сыходу ў працоўны водпуск паседжанне не перанесла і аб’явіла абвінавачанага ў вышук. Хоць мужчына цалкам не хаваўся і ўвесь гэты час знаходзіўся дома на сувязі з роднымі, будучы упэўненым, што позву яму ўсё ж такі адправяць. У выніку, у сярэдзіне чэрвеня, да яго дадому прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, ён быў затрыманы і цяпер знаходзіцца ў ІЧУ УУС Магаблвыканкама ў чаканні наступнага пасяджэння.

Адвакат абвінавачанага не мае магчымасці азнаёміцца ​​з матэрыяламі справы, без дазволу суддзі Паляковай, якая толькі на гэтым тыдні павінна прыступіць да працы.