9 кастрычніка ў грамадскім цэнтры “Кола” праваабарончы цэнтр “Вясна” арганізуе выставу “Смерць – гэта не справядлівасць”.
Усім гасцям “Колы” будуць прэзентаваныя плакаты з серыі “Смерць – не справядлівасць” некамерцыйнага аб’яднання “4Tomorrow”, а таксама плакаты серыі “Аргументы супраць смяротнага пакарання».
Таксама ў гэты дзень на “Коле” адбудзецца лекцыя Тамары Чыкуновай “Маці супраць смяротнага пакарання”.
Мерапрыемствы праводзяцца ў Беларусі з 5 па 10 кастрычніка ў рамках “Тыдня супраць смяротнага пакарання”.