А вось на першым пасяджэнні Магілёўскай-Кастрычніцкай камісіі №86 без парушэнняў не абышлося.

29 чэрвеня. Магілёў. Адміністрацыя Ленінскага раёна. Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна. Ігар Лазоўскі. Усе здымкі – mspring.online


29 чэрвеня ў магілёўскіх акруговых камісіях №84, 85, 86 і 87 сфармавалі кіраўніцтва і вызначыліся з графікам дзяжурстваў. На пасяджэннях двух з іх прысутнічалі назіральнікі ад Магілёўскага праваабарончага цэнтра і Беларускага Хельсінскага Камітэта.

Як адзначае назіральнік ад МПЦ Аляксандр Буракоў, першае пасяджэнне Магілёўскай-Цэнтральнай акруговай камісіі №85 фармальна прайшло без нараканняў:

– Працэс ішоў адкрыта, адказныя за правядзенне мерапрыемства Ірына Раінчык і Валерый Варанцоў патлумачылі патрэбныя пункты ў заканадаўстве, таксама без праблем яны прынялі маё накіраванне  назіральніка. Старшынёй камісіі абралі загадчыцу ДУА «Яслі-сад №46 г. Магілёва» Вольгу Клімянкову, сакратаром стаў Сяргей Казлоўскі. Іх прынялі аднагалосна. Адзіны, па кім паўстала, скажам так, непаразуменне – намеснік старшыні. На гэты пост вылучылі двух чалавек – Вольгу Шупікаву і Вікторыю Хадасевіч. Апошнюю вылучыла сама старшыня Клімянкова – у выніку Хадасевіч была абраная 11 галасамі супраць 1. Калі разглядаць кіраўніцтва камісіі ў цэлым, то мы маем справу з людзьмі, якія ўжо займалі падобныя пасады падчас папярэдніх электаральных кампаній. Акрамя іх абрання, камісія таксама вызначылася з графікам дзяжурстваў на бліжэйшыя тры дні. Усе пасяджэнне заняло не больш за дваццаць хвілін, – паведаміў Буракоў mspring.online.

IMG_0591 IMG_0593

IMG_0592

На першым пасяджэнні Магілёўскай-Кастрычніцкай камісіі №86 назіральнік ад БХК Барыс Бухель парушэнне угледзеў. На яго думку, на яго ўчастку ён сутыкнуўся з тыповай адсутнасцю адкрытасці працэса і галоснасці:

– Кіраўніком акруговай камісіі ў каторы раз стаў Аляксандр Кажамякін. Яго намеснікам – Таццяна Корбут. Сакратаром – Алена Сафонава. Выбары былі безальтэрнатыўнымі. Калі абранне скончылася, Кажамякін абвясціў, што сябры камісіі павінны прайсці ў кабінет для абмеркавання якіх-та там пытанняў. Якіх – ён не ўдакладніў. Калі я выказаў жаданне, як назіральнік, прысутнічаць на гэтым сходзе, ён заявіў, што гэта – не пасяджэнне, таму я не маю права там прысутнічаць. Хутчэй за ўсё, яны вызначаліся з графікам дзяжурстваў, хоць сцвярджаць не стану. Дадзенае парушэнне будзе адзначана ў справаздачы па назіранні.

IMG_0596