Людзі са шматгадовым вопытам назірання за выбарамі адкажуць у пятніцу на ўсё, што цікава вам.
Мы перазапускаем падкаст «Дарагая рэдакцыя»! Раней каманда сайта MSPRING.ONLINE і валанцёрская каманда MAYDAY адказвала на любыя пытанні аб правах чалавека (і не толькі) у аўдыё-рэжыме кожны тыдзень. Аднак потым мы на гэтую справу трохі крыху забілі, апраўдаўшы сябе стомленасцю і празмернай занятасцю.
Але мы вырашылі пераасэнсаваць і ўваскрасіць «Дарагую рэдакцыю» у новым фармаце. Цяпер выпускі будуць тэматычнымі і абавязкова з экспертнымі гасцямі. Больш за тое, калі COVID-19 усё ж крыху сціхне, мы будзем рабіць іх публічнымі – гэта значыць збірацца з усімі жадаючымі і даваць слова кожнаму жадаючаму. Але гэта ўсё потым.
А пакуль – збіраем пытанні аб прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Адкажам на ўсе – ад прагнозаў, да заканадаўства, ад рэпрэсій да аналізу бягучых падзей.
На вашыя пытанні будуць адказваць праваабаронца Аляксей Колчын (у якасці назіральніка бярэ ўдзел ва ўсіх выбарчых кампаніях, пачынаючы з сярэдзіны 90-х гадоў), журналіст Аляксандр Буракоў (быў вядучым эфіраў кампаніі «Права выбару») і рэдактар MSPRING.ONLINE Саша Райкан (назірае за выбарамі з 2016 года).
Пытанні прымаюцца да 12 гадзін дня чацвярга, 18 чэрвеня. Колькасць пытанняў не абмежаваная. Задаць іх можна ў гэтай Google-форме: