Цэнтр гарадскіх ініцыятыў папулярызуе беларускую культуру пры дапамозе самога горада.

29 ліпеня. Магілёў. Алесь Святліцкі


У цэнтры Магілёва, у двары дома па праспекце Міра, 18, з’явілася першае насценнае чатырохрадкоўе беларускай літаратаркі Яўгеніі Янішчыц. Усяго такіх арт-аб’ектаў будзе дзесяць – магілёўскія сцены атрымаюць па ўрыўку з твораў Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Віталя Рыжкова, Ларысы Геніюш і іншых аўтараў.

Зроблена гэта, як кажуць арганізатары, каб гарадская прастора стала больш утульнай і прыемнай.

Ініцыятарамі праекта выступілі выпускнікі школы «Цяпліца» Цэнтра гарадскіх ініцыятыў пад кіраўніцтвам Юрыя Стукалава. Першы малюнак на вершы Янішчыц зрабіла магілёўская мастачка Юлія Раткіна.

Новыя творы будуць з’яўляцца ў розных кутках горада на працягу месяца.